Віленскі бабёр, які напаў на ката, правёў у няволі паўтара месяца (фота)
Цяпер жывёлу выпусцілі на волю.
Нагадаем, паўтара месяца таму віленскі таксіст заўважыў агрэсіўнага бабра, які на тэрыторыі гімназіі імя Яна Паўла II укусіў ката. За гэта дзікую жывёлу зачынілі ў каранцін супрацоўнікі службы Grinda.
Большую частку часу, праведзенага ў каранціне, бабёр знаходзіўся не ў цеснай клетцы, а ў сажалцы, абсталяванай на тэрыторыі прыватнай сядзібы. Жывёла там знаходзіла сабе ежу і не мела патрэбу ў дадатковым доглядзе, адзначае ru.delfi.lt.
Фота — ru.delfi.lt