Клініка Ірыны Абельскай можа атрымаць буйную суму грошай ад дзяржавы
Ірына Абельская, Коля Лукашэнка і Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр / калаж Еўрарадыё
Улады выдаткоўваюць "на медыцыну" Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі 1,3 млн рублёў. Асноўная арганізацыя ў складзе структуры, якая займаецца аховай здароўя, — Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр, які ўзначальвае Ірына Абельская, меркаваная маці Мікалая Лукашэнкі. Таму можна выказаць здагадку, што ці ўсе, ці значная частка гэтых грошай пойдзе менавіта "лечкамісіі".
Частку грошаў могуць накіраваць і санаторыям, якія ўваходзяць у склад структуры. Канчатковых атрымальнікаў у пастанове не пазначаюць.
Кіраўніцтва справамі (у першую чаргу — лечкамісія) атрымлівае з бюджэту на медыцыну больш грошай, чым выдаткоўваюць у некаторых раёнах. Напрыклад, у дзяржбюджэце на ахову здароўя ў 2022 годзе структуры выдаткавалі больш за 66,6 млн рублёў. Для параўнання: у раённым бюджэце Лепельскага раёна на ўсю сферу аховы здароўя закладзена 16,8 млн (колькі складаюць датацыі з рэспубліканскага — невядома).
І гэта пры тым, што лечкамісія аказвае платныя медыцынскія паслугі — не сказаць, што па "сацыяльных" цэнах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.