Вітольда Ашурка пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам

Вітольда Ашурка пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам

26 траўня ў Бярозаўцы ў Лідскім раёне пахавалі палітвязня Вітольда Ашурка

Яго цела накрылі бел-чырвона-белым сцягам. Як сказаў брат, такой была воля памерлага.

Ашурак, якому было 50 гадоў памёр у шклоўскай калоніі 21 траўня пры нявысветленых абставінах. За ўдзел у акцыях пратэсту яго асудзілі на пяць гадоў зняволення. Падрабязнасці абвінавачання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі