Вольга Гаварцова выйшла ў трэці круг адкрытага чэмпіянату Францыі
Беларуска Вольга Гаварцова (78-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў трэці круг адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Францыі. Яна атрымала перамогу над Акгуль Аманмурадавай з Узбекістану — 6:3, 6:7, 7:5. Наступнай суперніцай Гаварцовай будзе кітаянка На Лі. У парным разрадзе беларуска Вікторыя Азаранка з расіянкай Аленай Весніной у першым матчы выйгралі ў французскага дуэта Стэфаніі Коэн-Алора — Эліз Карнэ — 6:1, 6:3.
Нагадаем, Азаранка пасля перамогі над немкай Крысцінай Бароіс — 7:6, 7:5 — выйшла ў трэці раўнд адзіночнага разраду, дзе яна сустрэнецца з іспанкай Карлай Суарэс.
Нагадаем, Азаранка пасля перамогі над немкай Крысцінай Бароіс — 7:6, 7:5 — выйшла ў трэці раўнд адзіночнага разраду, дзе яна сустрэнецца з іспанкай Карлай Суарэс.