Вольга Лойка: Да некаторых супрацоўнікаў tut.by не пускаюць адвакатаў
Да некаторых затрыманых супрацоўнікаў партала tut.by не пускаюць адвакатаў, з якімі заключаныя дамовы. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла Вольга Лойка, якая пасля затрымання Марыны Золатавай выконвае абавязкі галоўнай рэдактаркі партала.
"А вось гэта ўжо эскалацыя скандалу: да некалькіх затрыманых супрацоўнікаў партала TUT.BY не пускаюць адвакатаў, з якімі заключаныя пагадненні, навязваючы дзяржабаронцаў. Адзін з абаронцаў большую частку дня спрабуе! На што яшчэ гатовыя праваахоўнікі, каб усе ўжо нарэшце хутчэй ўсведамлялі?" — напісала журналістка.
Як паведамлялася раней, сілавікі затрымалі сёння супрацоўнікаў tut.by Марыну Золатаву, Ганну Калтыгіну, Галіну Уласік, Ульяну Бабаед, Дзмітрыя Бобрыка, Ганну Ермачонак. Таксама была затрыманая журналістка агенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова. Рэдактара БелаПАН Андрэя Сераду пасля ператрусу ў офісе забралі на допыт.