Ворсін: байкоту ці пераносу чэмпіянату свету не будзе!

"Раней блукалі ідэі пра байкот ці перанос чэмпіянату свету па палітычных матывах, — цытуе словы Яўгена Ворсіна "Прессбол". — Цяпер жа мы атрымалі афіцыйныя пацверджанні, што форум абавязкова пройдзе ў Беларусі. Вельмі просім больш не задаваць пытанні на гэтую тэму. Чэмпіянат свету пройдзе ў Беларусі. Гэта рашэнне прынятае кангрэсам. Больш падобнае пытанне не стаіць".

Нагадаем, да байкоту ці пераносу чэмпіянату свету з Беларусі заклікалі некаторыя еўрапейскія і амерыканскія палітыкі, праваабаронцы. Яны мяркуюць, што спаборніцтвы не павінны праходзіць у краіне, дзе ёсць палітвязні і парушаюцца правы чалавека.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі