Вулкан Этна ў Італіі выкінуў лаву на кіламетр угару (фотафакт)
Цэнтральны кратэр італьянскага вулкана Этна выкінуў 3 снежня фантан лавы — яго вышыня дасягала аднаго кіламетра. Паток попелу, выкінутага разам з лавай, узняўся на тры кіламетры над вулканам.
Гэта было кароткачасовае, але адно з наймагутнейшых вывяржэнняў за апошнія два дзясяткі гадоў, пішуць замежныя СМІ.
Падчас вывяржэння здарылася атмасферная з’ява, якую называюць “бруднай навальніцай” — у воблаку попелу ўтварылася маланка.
Фота: metro.co.uk