Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст у справе нерэгістрацыі "Нашай Вясны"

Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі правабарончай арганізацыі "Наша Вясна". На думку суда, недахопы, якія ўтрымліваліся ў спісе Рады і пратаколах устаноўчага сходу, носяць "невыпраўляльны характар".  Аргумент юрыстаў "Нашай Вясны" пра тое, што недахопы маглі быць выпраўленыя ў ходзе рэгістрацыі, суд адпрэчыў, бо прызнаў, што даваць адтэрміноўку рэгістрацыі — права, а не абавязак Мінюста.

Вярхоўны суд адпрэчыў аргументы Мінюста пра тое, што ўстаноўчы сход "Нашай Вясны" не мог адбыцца, бо памяшканне штаб-кватэры АГП для яго "зацеснае".

Вось як пракаментаваў Еўрарадыё рашэнне Вярхоўнага суда юрыст "Нашай Вясны" Валянцін Стэфановіч: "Мы на гэтым тыдні ўсё-ўсё выправім і падамо на рэгістрацыю трэці раз. Пабачым, што яны нам скажуць. Па вялікім рахунку, мы будзем працаваць і без рэгістрацыі. Калі дзяржава не гатовая нас зарэгістраваць, гэта яе праблемы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі