Вяселле рок-князёўны
Пакуль вы адпачывалі, Руся і Юрась ажаніліся. Беларускамоўная цырымонія адбылася пасля ўмяшальніцтва Мінюста. Фотарэпартаж Калі Еўрарадыё атрымала запрашэнне на вяселле рок-князёўны Русі ды яе абранага Юрася Маціюна, мы чакалі, што будзе які-небудзь тыднёвы музычна-феерычны фестываль. Аказалася, гэта стэрэатыпы, што творчыя людзі ўсё хочуць зрабіць шыварат-навыварат, не так як звычайна. Вось і Руся з Юрасем не захацелі піру на ўвесь мір, а спыніліся на ЗАГСе, галерэі рамёстваў і рэстаране.
Але нават такія шаблонныя вясельныя традыцыі маладыя змаглі пераўтварыць у своеасаблівыя, шчырыя і нават са слязьмі шчасця! гістарычныя моманты.
Спачатку ЗАГС. Руся з Юрасём захацелі цырымонію на беларускай мове. Давялося напружыцца, каб гэта рэалізаваць:
“У нас увогуле быў скандал з ЗАГСам, таму што яны не хацелі нас шлюбаваць на роднай мове. І нам прыйшлося звяртацца ў Мінстэрства юстыцыі, каб даказаць сваё канстытуцыйнае права на беларускамоўную цырымонію. Весела, бо пасля гэтага нас у ЗАГСе нават сустракалі па-беларуску: “Ай мае харошыя, каліласачка праходзьце” — расказала Руся.
Пасля была галерэя рамёстваў “Славутасць”, што ў Траецкім прадмесці. Там маладыя вырашылі зляпіць разам з майстрам памятны збаночак. Такая паслуга ўжо даўно існуе, і аматары беларускіх традыцый (ці аматары экзотыкі) часцяком звяртаюцца ў галерэю на свае вяселлі.
Падчас цырымоніі вядучая ўвесь час распавядае пра беларускія вясельныя традыцыі, так бы мовіць, адукоўвае маладых, а ў гэты час майстар лепіць збаночак для маладых на вачах прысутных.
Натуральна, што Руся, якая зараз захапляецца этна і фолкам, унесла і сваю частку ў абрад. Яна запрасіла сябровак з праекту, у якім зараз спявае — "Акана-NHS", і тыя, у беларускіх строях, разам з маладой, заспявалі традыцыйныя шлюбныя песні. Акапэльна.
Тут дазволім сабе лірычнае адступленне і скажам, што ніякія словы пра беларускія традыцыі, бла-бла-бла, гэта рабілі так, а тое рабілі гэтак, не змаглі па моцы зраўняцца з трыма-чатырма песнямі, якія заспявалі дзяўчаты ў галерэі.
Ад першых жа гукаў цела наэлектрызавалася, і гэтая электрычнасць выйшла разам са слязьмі, якія нечакана з’явіліся нават на тварах "непрабіваемых" рэпарцёраў Еўрарадыё.
Відаць было, што і дасведчаная Марына Крыжанеўская, галоўны кансультант галерэі “Славутасць”, была здзіўлена. Пасля яна расказала Еўрарадыё, што, звычайна, цырымоніі з ляпленнем збанка праходзяць на рускай мове і пад магнітафон, а пасля гэтага вяселля ёй бы хацелася, каб праходзілі так, як і ў Русі, пад жывыя беларускія песні:
“Гэта асаблівае вяселле. Не кожная маладая пара хоча, каб цырымонія адбывалася на роднай мове. А тое, што яны запрасілі сяброў і пелі песні, увогуле вышла цудоўна, стварылася вельмі добрая энергетыка. Мы з адміністрацыяй ужо думаем, каб будучыя вяселлі таксама праходзілі пад жывыя беларускія песні” — сказала Марына Крыжанеўская.
Вернемся да феномену слёз. Фатограф Таранціна, які здымаў увесь шлюб, сказаў, што не госці, а ў першую чаргу маладыя — плакалі і плакалі. Уяўляеце? У XXI стагоддзі людзі яшчэ здольныя быць чуллівымі і плакаць на ўласным вяселлі. Чаму так? Мы запыталі ў Русі:
“Заўсёды, калі шчырыя словы кажуць, гэта прабівае на слязу. Юрась увогуле ўвесь ЗАГС праплакаў. Але гэта слёзы радасці. Бо ўсе што адбываецца — так прыемна”.
Можа так яно ўсё і было. Але, нам здаецца, што справа толькі ў тым, што Руся і Юрась сапраўды кахаюць адзін аднаго, вось пачуцці з іх і лезуць.
Толькі паслухайце, што яны кажуць адзін пра аднаго:
Руся: “Юраська — гэта першы ў маім жыцці мужчына, які сказаў: “Руся, я ведаю што ты таленавітая і самастойная дзяўчына. І мне да гэтага зусім не рэўнасна, наадварот, я хацеў бы ў цябе навучыцца”. Для мяне гэта было такім шокам! Бо звычайна мужчыны імкнуцца дамінаваць, а Юраська аказаўся не такі. Ён вельмі прыемны чалавек, пяшчотны і ласкавы”.
Юрась: “А тое, што яна вядомы чалавек, мяне толькі радуе. Таму што я бачу, якое шчасце для Русі спяваць, быць на сцэне, камунікаваць з людзьмі, якія навокал яе. А калі яна шчаслівая — я таксама адчуваю задавальненне.
Я не разумею тых людзей, якія падчас сямейнага жыцця патрабуюць ад партнёра куды-небудзь не хадзіць, як-небудзь змяніць сябе. Мая Руся такая, якая ёсць. Я яе сустрэў лепшым чалавекам на свеце, і разам са мной яна такой і застанецца”.
Дзякуем Русі і Юрасю за шчырасць, і няхай яны падораць нам яшчэ не адну вясёлую і шчаслівую гісторыю.
Фота: Tarantino