"Выбар паміж Лукашэнкам і Лукашэнкам": чаму важна ўдзельнічаць у рэферэндуме
Святлана Ціханоўская дэманструе, як запаўняць бюлетэнь на рэферэндуме / Офіс Святланы Ціханоўскай
Рэферэндум па змене Канстытуцыі пройдзе ў Беларусі 27 лютага. Пытанне будзе адно: ці падтрымліваеце вы прапанаваны праект?
Дэмакратычныя сілы лічаць, што на рэферэндум ісці трэба — і рабіць бюлетэні несапраўднымі. Чаму?
Легальны спосаб выказаць меркаванне
— Гэта не выбар "за" і "супраць", гэта проста прапанова выбраць паміж Лукашэнкам і Лукашэнкам. І гэта не тое, за што беларусы змагаліся і працягваюць змагацца, — сказала лідарка дэмакратычнага руху Беларусі Святлана Ціханоўская.
Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ўжо накіравалі лісты ўсім міжнародным партнёрам і заклікалі іх не прызнаваць рэферэндум. Але праца ідзе не толькі ў гэтым кірунку.
— Сёння я хачу абвясціць, што на перыяд кампаніі мы ствараем аператыўны штаб дэмакратычных сіл — каардынацыйны цэнтр, які пачынае працаваць сёння, — сказала Ціханоўская і дадала, што перад самім рэферэндумам усе ўдзельнікі ініцыятывы збяруцца ў адным офісе для сумеснай працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.