Выбух газу каля школы ў Гомелі, паранены 11-гадовы школьнік
Металічная крышка люка патрапіла ў падлетка.
Каля 41-й гомельскай школы ў другой палове дня 27 снежня адбыўся выбух. Двое падлеткаў купілі петарды і пайшлі іх узрываць. На тэрыторыі школы яны знайшлі металічны люк з дзіркамі для вентыляцыі. Туды і кінулі петарды. Адразу пасля гэтага адбыўся выбух. Металічная крышка люка падляцела ў паветра і ўдарыла 11-гадовага школьніка. Ён быў шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі галавы і апёкамі твару.
Як інфармуе прэс-служба МНС, адбыўся выбух невядомага газу. У 7-8 метрах ад тэхналагічнага калодзежу знаходзіцца газаразмеркавальная падстанцыя. Праводзіцца праверка.
Фота — МНС