Выдаткаваць ЗВР ці прасіць крэдыт у Расіі: Беларусі ўсё складаней вяртаць даўгі

Крыніцы валютных даходаў Беларусі растаюць / pexels.com
Крыніцы валютных даходаў Беларусі растаюць / pexels.com

Беларусі як ніколі патрэбныя крэдыты, але нават у Расіі займаць атрымліваецца са скрыпам. У наступным годзе прыйдзецца альбо траціць золатавалютныя рэзервы, альбо неяк дамаўляцца з Расіяй.

Еўрарадыё даведалася, колькі грошай на аплату даўгоў трэба нашай краіне ў 2022 годзе, чаму абяцаных Уладзімірам Пуціным крэдытаў не хопіць і куды зніклі аблігацыі на $1,35 млрд.
 

Пуцін паабяцаў грошай, але мала

Уладзімір Пуцін заявіў, што да канца 2022 года Беларусь атрымае расійскіх крэдытаў на $630–640 млн. Гэтага мала для патрэб краіны. Тым больш у год, калі ў поўную сілу будуць дзейнічаць эканамічныя санкцыі і зарабіць атрымаецца менш.

Потратить ЗВР или просить кредит в России: Беларуси всё сложнее возвращать долги
Пакуль дамовы Лукашэнкі і Пуціна не прыносяць вялікіх вынікаў / Reuters

Вядома, давядзецца шукаць яшчэ крэдыты, — кажа старэйшы аналітык "Альпары-Еўразія" Вадзім Іосуб. — Беларусь пастаянна гэтым займаецца. Штогод на выплаты па даўгах і працэнтах трэба каля 3–3,5 мільярдаў долараў. Нават у лепшыя гады, калі не было ніякіх санкцый, стараліся каля 2,5 мільярдаў долараў пазычаць. Астатняе гасілі з ЗВР, з валютных пошлін, якія паступаюць у бюджэт за экспарт нафты, нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў.

Пошліны на нафту і нафтапрадукты пастаянна зніжаюцца з-за падатковага манеўру. Па пошлінах за экспарт калійных угнаенняў могуць ударыць санкцыі.

— Сваіх крыніц для пагашэння і абслугоўвання валютных даўгоў менш, і трэба рэгулярна займаць больш.

Плаціць па даўгах толькі з ЗВР Беларусь не спяшаецца. Зараз гэтыя рэзервы складаюцца з $8,5 млрд. Аплата $3–3,5 млрд даўгоў з ЗВР занадта моцна ўдарыць па заначцы і стане шокам для валютнага курсу.

Застаецца толькі займаць у Расіі. Кітай не крэдытуе Беларусь і спыняе з-за санкцый фінансаванне ўжо адобраных праектаў.
 

Аблігацыі на $ 1,35 млрд зніклі

Яшчэ ў траўні беларускія ўлады заявілі, што збіраюцца размясціць на расійскім рынку аблігацыі на 100 млрд расійскіх рублёў. Па бягучым курсе гэта каля $1,35 млрд. У чэрвені Саўмін даручыў Мінфіну заключыць дамовы з дзесяццю канкрэтнымі расійскімі банкамі. Яны павінны былі арганізаваць выпуск беларускіх дзяржаблігацый.

З тых часоў пра іх нічога не чуваць. Паводле звестак Мінфіна, ніякіх аблігацый Беларусь так і не выпусціла. На думку Вадзіма Іосуба, гэта занадта дорага для беларускага боку і не цікава расійскім партнёрам.

Потратить ЗВР или просить кредит в России: Беларуси всё сложнее возвращать долги
Апошні раз Беларусь выпускала аблігацыі ў Расіі ў 2020 годзе / дадзеныя Мінфіна

Па-першае, зараз даходнасць беларускіх дзяржаўных і карпаратыўных аблігацый на расійскім рынку наблізілася да 10%. Калі займаць, то пад 10% у расійскіх рублях. Гэта, напэўна, досыць дорага і не вельмі хочацца.

Улетку 2020 года Беларусі ўдалося выпусціць аблігацыі ў Еўропе пад 5,875% і 6,378%.

Потратить ЗВР или просить кредит в России: Беларуси всё сложнее возвращать долги
На што Банк развіцця выдаткуе грошы, не паведамляецца / pexels.com

Калі б крэдыт непасрэдна прыцягнула дзяржава ў асобе Мінфіна, гэта было б павелічэннем дзярждоўгу. Але абавязацельствы па дзяржаўных гарантыях ўсё-ткі выраслі. Шмат гэта ці мала? Думаю, узялі па максімуме столькі, колькі ЕАБР быў гатовы даць. А так і на тым дзякуй, — працягвае Вадзім Іосуб.

На што ўзяты крэдыт — простым беларусам не паведамляецца.

— Для пагашэння старых даўгоў або для таго, каб накіраваць грошы прадпрыемствам, — можна толькі гадаць. У кароткім указе аб крэдыце літаральна сказана: "у мэтах фінансавання найбольш важных эканамічных праектаў". А прыцягнутыя грошы Банк развіцця можа накіраваць як прадпрыемствам, так і купіць дзяржаблігацыі. У выпадку з дзяржаблігацыямі ўрад зможа распараджацца гэтымі грашыма так, як захоча. У тым ліку і гасіць іншыя даўгі.

Аналітык звяртае ўвагу, што крэдыт трэба вярнуць да 1 снежня 2024 года. 

— Тры гады — даволі кароткі тэрмін, калі выказаць здагадку, што гэтыя грошы збіраюцца ўкладваць у фінансаванне праектаў на прамысловых прадпрыемствах. Звычайна такія буйныя праекты маюць большы тэрмін акупнасці. То-бок для пагашэння крэдыту спатрэбіцца прыцягваць новыя крэдыты, каб праз тры гады пагасіць гэты, — рэзюмуе Вадзім Іосуб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі