Вёска ператварылася ў востраў ў Гомельскай вобласці

Посёлок Поляновка

Посёлок Поляновка / Тэлерадыёкампанія Гомель

Таварыства па выратаванні на вадзе арганізавала лодкавую пераправу ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, дзе мястэчка Палянаўка часова ператварылася ў сапраўдную выспу, расказваюць у эфіры Тэлерадыёкампаніі Гомель.

Вяскоўцы сталі выспаўцамі з-за вясновай паводкі — мястэчка знаходзіцца на рацэ Сож. У панядзелак вада паднялася на 27 сантыметра, у аўторак — яшчэ на 42 сантыметры.

У мястэчку цяпер жыве 25 чалавек, галоўным чынам — пенсіянеры. Прадукты харчавання і медыкаменты жыхарам “выспы” прывозяць на лодках. Цяжка хворых людзей пры патрэбе таксама будуць дастаўляць у шпіталь на “мацерыку” лодкай.

“Мы заўсёды напагатове, мы ў кожны час дня і ночы гатовы дапамагчы ў транспартацыі грамадзянаў для лячэння ў Веткаўскім шпіталі”, — расказаў начальнік ратаўнічай станцыі Сяргей Сілкін.

Ровень вады ў рэгіёне пачаў патроху падаць, але ўсё можа змяніцца, калі пачне таць снег у Расіі, дзе знаходзіцца вярхоўе Сожа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі