Вытворца газавых плітаў Gefest перайшоў на чатырохдзёнку

Інфармацыю пра пераход прадпрыемства на чатырохдзённы працоўны тыдзень ужо падцвердзілі на заводзе. “Гэта не значыць, што за дні прастою мы нічога не заплацім сваім работнікам. Яны атрымліваюць 2/3 заработнай платы… Сезонны спад продажаў на нашу прадукцыю — абсалютна нармальная з'ява… Лета — перыяд адпачынкаў, людзі марнуюць грошы на адпачынак, робяць рамонты ў доме, выязджаюць на дачы і гэтак далей. Зараз сезон продажаў халадзільнікаў, кандыцыянераў і спліт-сістэм, але ніяк не газавых і электрычных пліт”, — мяркуе галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Андрасюк.

Ён катэгарычна адхіліў здагадку аб тым, што пераход на няпоўны працоўны тыдзень звязаны з затаварваньнем склада. Па словах Андрасюка, “прыблізна такія ж аб'ёмы былі на складах і ў мінулым годзе”, паведамляе “Вячэрні Брэст”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі