Выяву Марыяны Шчоткінай на плоце ўжо замазалі (фота)
Выяву Марыяны Шчоткінай на плоце на вуліцы Карла Маркса з подпісам “Гэта я, аўтар падатку для беспрацоўных” ужо замазалі. Твор вулічнага мастацтва невядомага аўтарства знік праз некалькі гадзінаў пасля розгаласу ў сацыяльных сетках.
Пра гэтую знаходку раніцай паведаміў вядомы блогер Антон Матолька. Ён сфатаграфаваў выяву экс-міністра працы ў поўны рост, наклееную на плоце каля кавярні “Мануфактура”.
Марыяна Шчоткіна, цяпер віцэ-спікер Савета рэспублікі, была ініцыятарам дэкрэта №3 “Аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства”. З-за гэтага дакумента па ўсёй краіне праходзяць вулічныя акцыі пратэсту.