WSJ знайшоў магчымае сховішча расійскіх ядзерных боегаловак у Беларусі

Ракетны комплекс "Іскандэр"

Ракетны комплекс "Іскандэр" / ТАСС

Журналісты Wall Street Journal мяркуюць, што Расія можа завезці свае ядзерныя боегалоўкі ў сховішча пад Асіповічамі. Яны зрабілі гэтую выснову дзякуючы аналізу спадарожнікавых малюнкаў і матэрыялаў беларускіх дзяржаўных СМІ.

Вясной 2023 года журналісты пачалі назіраць са спадарожніка за адной з пляцовак у Асіповіцкім раёне. Расследавальнікі знайшлі "падказкі", якія могуць казаць пра тое, што гэтую тэрыторыю могуць выкарыстоўваць для захоўвання ядзерных боегаловак.

Год таму пляцоўка была засаджаная лесам. Але вясной 2023 года на спадарожнікавых здымках з'явіліся дзве дадатковыя паласы плота на месцы ляснога масіву.

Як гэта выглядае з космасу

Выданне звяртае ўвагу, што такая агароджа можа быць адметнай асаблівасцю сховішча ядзерных боегаловак. Падобная агароджа атачае сховішча ў Калінінградзе.

"Хоць складана сказаць, ці перамясціла Расія ўласна боегалоўкі, мы назіраем, што яна пашырае свае магчымасці запусціць іх з-за сваіх межаў — з Беларусі", — рэзюмуе WSJ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі