Ягора Хрусталёва вінавацяць у фінансавых растратах?
Работнікі тэлеканала АНТ кажуць, што былы першы намеснік старшыні знаходзіцца пад хатнім арыштам з-за фінансавых растратаў. Пра гэта паведамляе сайт "Мы". Праўда, 29 красавіка Ягора Хрусталёва бачылі ля будынку, дзе месціцца Агульнанацыянальнае тэлебачанне.
Сам Хрусталёў адмаўляецца ад каментароў, але ў атачэнні былой тэлезоркі кажуць, што да яго ёсць прэтэнзіі з боку праваахоўных органаў.
Нагадаем, 20 красавіка першы намеснік старшыні АНТ і вядучы ток-шоў “Выбар” Ягор Хрусталёў пакінуў канал. Ён напісаў заяву наконт сыходу, патлумачыўшы гэта тым, што атрымаў больш выгадную прапанову за межамі краіны.