Як дэсантнікі святкавалі ў Мінску (фота, відэа)
2 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень паветрана-дэсантных войскаў.
Дэсантнікі сёння збіраліся ў сталіцы групамі, адзначалі, успаміналі сваіх сяброў. Адбылося ўскладанне кветак каля помніка на Выспе мужнасці і смутку.
Некаторыя з "блакітных бярэтаў" паўдзельнічалі ў традыцыйным купанні ў фантанах. Узмоцненыя нарады міліцыі знаходзіліся непадалёку, але святкаваць дэсантнікам не перашкаджалі, інфармуе БелаПАН.
Фота — БелаПАН