Як фаняць мінскія плошчы (фота)

Еўрарадыё вырашыла параўнаць узроўні радыяцыі ў розных месцах сталіцы. Як раней пісала Еўрарадыё, некаторыя мінскія плошчы выкладзены пліткай, якая мае павышаны радыяцыйны фон. Мы вырашылі параўнаць узроўні радыяцыі ў розных месцах сталіцы.

На плошчы Незалежнасці сітуацыя аказалася самай дзіўнай. На кожным з відаў пліткі лічбы абсалютна розныя, прычым яны вагаюцца ад 13 да 56 мікрарэнтген.



У некаторых месцах плітка мае нармальны ўзровень радыяцыі…



… а ў дзесяці сантыметрах ад таго месца, дзе радыяцыйны фон не перавышае норму, дазіметр паказвае 56 мікрарэнтген (!), амаль у 3 разы вышэй за норму. Чырвоны граніт на плошчы Незалежнасці мае самы высокі ўзровень радыяцыі.



Пліты каля фантана, на якіх любіць сядзець улетку моладзь і дзеці, не радыяцыйныя.

Далей мы адправіліся на плошчу Перамогі. Тут сітуацыя з радыяцыяй абсалютна нармальная.




Праўда, узровень радыяцыі на чырвоных плітах трохі вышэйшы за ўзровень на белых.

Пляцоўка ля Нацыянальнай бібліятэкі выкладзена больш чым дзесяццю відамі пліткі. У цэлым радыяцыйны фон паўсюдна нармальны. Але чырвоныя прамавугольнікі зноў жа маюць большы ўзровень радыяцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі