Як у Мінску праходзіць шэсце на Дзяды 2019: шмат фота
![Як у Мінску праходзіць шэсце на Дзяды 2019: шмат фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/shescie_2_dziady2019_euroradio.jpg.webp?itok=8ycX-kih)
У Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце на Дзяды 2019. Калона кіруецца ад станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" у Курапацкі лес, дзе ляжаць людзі, расстраляныя ў сталінскія часы.
У шэсці ўдзельнічае каля 250 чалавек. Яны нясуць крыжы, кветкі, плакаты, бела-чырвона-белыя сцягі. Вось як гэта адбываецца:
![Як у Мінску праходзіць шэсце на Дзяды 2019: шмат фота](/sites/default/files/paragraphs/image/sciagidziady2019.jpg)
![Як у Мінску праходзіць шэсце на Дзяды 2019: шмат фота](/sites/default/files/paragraphs/image/shesciedziady2019euroradio.jpg)
Прыгожыя людзі: хто ідзе шэсцем на Дзяды ў Мінску
Шэсці на Дзень памяці памерлых адбываюцца ў Мінску з 1988 года. Вось як Дзяды адзначаліся 30 гадоў таму, у 1989-м, калі ўлады ўпершыню дазволілі гэтую акцыю. А вось як шэсце праходзіла летась — у ім удзельнічала блізу 200 чалавек.
А напярэдадні ў Мінску прайшлі "Канапляныя дзяды" — акцыя, прысвечаная людзям, памерлым ад лёгкіх наркотыкаў. Яе ўдзельнікі неслі пустыя рамкі для партрэтаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.