Як выбіралі Хацкевіча: кароткi змест у жарце ад карэспандэнта Еўрарадыё
Алесь Пілецкі дзеліцца ўражаннямі ад пасяджэння Выканкама Беларускай федэрацыі футбола, на якім за 10 хвілін выбралі новага трэнера зборнай.
Падчас выбараў новага трэнера зборнай Беларусі па футболе паміж сабой перамаўляюцца сябры выканаўчага камітэта АБФФ:
— Давайце абярэм Хацкевіча.
— А што ён трэніруе?
— Дубль кіеўскага “Дынама”.
— Дзе яны гуляюць?
— Другая ўкраінская ліга.
— Праграма працы са зборнай у яго ёсць?
— Кажа, ёсць.
— А ці не будзе, як з Кандрацьевым?
— Не павінна нібыта.
— Тады давайце.