Як выглядае рэкордная кантрабанда цыгарэт з Беларусі, затрыманая ў Літве
Кантрабанда з Беларусі / vsat.lrv.lt
Літоўская мытня паведаміла пра затрыманне рэкорднай кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Гэта — 672 тысячы пачкаў на суму больш за 2,6 млн еўра. Падлікі працягваліся каля двух тыдняў.
Грузавы цягнік з Беларусі правяралі на станцыі ў Вільні. Кантрабанду знайшлі ў трох вагонах — скрынкі з цыгарэтамі схавалі ў вялікія мяхі з грануламі сланечніка.
Адзначаецца, што гэта найбуйнейшы перахоплены кантрабандны груз у Літве з 2000 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.