Як выхаваць спевака ў беларускай традыцыйнай культуры

Як выхаваць спевака ў беларускай традыцыйнай культуры

На краўдфандынгавай платформе "Улей" пачалася кампанія па зборы сродкаў на ўнікальную кнігу — метадычны дапаможнік па выхаванні дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры. Выданне "Выхаванне спевака" раскажа, як авалодаць вуснай традыцыяй у гарадскіх умовах, калі побач няма тых, хто валодае традыцыйнымі спевамі, а пакаленне майстроў спеву адыходзіць у лепшы свет. Аўтарка кнігі — кіраўніца дзіцячага ўзорнага калектыву "Калыханка" з Міханавічаў казачніца і этнапедагог Ларыса Рыжкова. Сёння разам з кіраўніком "Спеўнага сходу" і лідарам гурта Vuraj Сяржуком Доўгушавым, мастачкай і майстрыхай па выцінанцы Наталляй Сухой і Ларысай Рыжковай мы пагутарым пра асаблівасці дапаможніка і пра тое, колькі высілкаў трэба прыкласці бацькам і педагогам дзеля выхавання сапраўднага беларуса.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі