Які стан апазіцыі, такі і "Шлях"
Адно затрыманне на некалькі гадзінаў, адзін ператрус без канфіскацыі кампутарнай тэхнікі, каля 800 удзельнікаў шэсця — гэта пра мінскую акцыю, прысвечаную 23-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы
"Чарнобыльскі шлях" распачаўся каля Акадэміі навук а 12-й гадзіне. Яшчэ да пачатку акцыі стала вядома аб тым, што затрыманы актывіст БХД Дзяніс Садоўскі. Распавядае жонка Дзяніса Таццяна Садоўская:
“Затрымалі яго дзесьці ў 10:30 раніцы і ўвесь гэты час пратрымалі ў Цэнтральным РУУСе Мінска”.
Гэта быў адзіны затрыманы, пасля заканчэння шэсця яго выпусцілі, нават не склаўшы пратакол.
Удзельнікі "Чарнобыльскага шляху" мелі права знаходзіцца каля Акадэміі навук да 13-й гадзіны. За гэты час перад імі выступілі прадстаўнікі апазіцыі і навукоўцы, паэт Уладзімір Някляеў прачытаў вершы.
Спачатку частка дэманстрантаў хацела прайсці да Чарнобыльскай капліцы на Бангалор праз плошчу Якуба Коласа, але дарога туды была заблакаваная спецназам. З-за малой колькасці людзей вырашана было рухацца афіцыйным маршрутам — па вуліцы Сурганава.
У той жа час з'явіліся звесткі аб тым, што міліцыя уварвалася у офіс "Хартыі-97" і паралізавала працу іх сайту на ўвесь час акцыі. Вось што распавяла Еўрарадыё рэдактарка сайта "Хартыі" Наталля Радзіна:
"Гэта кватэра, якую я здымаю. Іх цікавіць чаму тут стаяць кампутары, і што можна за імі зрабіць. Гэта крымінальны вышук і аддзел па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі. Пакуль перапісваюць пашпартныя дадзеныя, абяцаюць разабрацца па справядлівасці".
Спадарыня Радзіна паведаміла, што ў фірме насупраць знік ровар. Які ў офіс "Хартыі" прыйшлі шукаць 7 супрацоўнікаў міліцыі з аддзелаў: крымінальнага вышуку, барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і папярэдняга расследавання. Спачатку яны хацелі канфіскаваць кампутары, але пасля таго як спадарыня Радзіна сказала ім, што тут робяць сайт "Хартыі", яны перапісалі пашпартныя дадзеныя, склалі пратакол і з'ехалі.
Тым часам дэманстранты дабраліся да Чарнобыльскай капліцы і пасля малітвы за ахвяраў чарнобыльскай катастрофы акцыя скончылася спевам гімну "Магутны Божа".
Адзін з арганізатараў "Чарнобыльскага шляху", старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пракаментаваў у інтэрв'ю Еўрарадыё вынікі сённяшняй акцыі ў сталіцы:
"Акцыя прайшла так, як мы яе арганізавалі. Прайшла з актыўным удзелам моладзі. І разам з тым, яна не сабрала той колькасці людзей, якую можа сабраць "Чарнобыльскі шлях" у Мінску. Тут ёсць агульныя нашыя недапрацоўкі і ёсць агульная сітуацыя, якая склалася.
Частка людзей пасля пачатку гульняў еўрапейскіх палітыкаў з рэжымам Лукашэнкі проста знаходзяцца ў стане апатыі і лічаць, што іхныя пратэсты нікому не патрэбныя, і ніхто іх не пачуе. Гэты стан апатыі адчуваецца якраз у сярэдняга і старэйшага пакалення, каторага было вельмі мала. Моладзь жа верыць у еўрапейскія каштоўнасці, а не ў еўрапейскіх бюракратаў. Спадзяецца гэтае пакаленне бюракратаў перажыць, таму яна сябе больш актыўна паводзіць".
Старшыня партыі БХД Павал Севярынец не вельмі задаволены акцыяй. Кажа: арганізатары не спрацавалі.
Павал Севярынец: "Былі і лепшыя Чарнобыльскія шляхі. Арганізацыя вельмі падкачала. Яна была ніжэй усялякай крытыкі. Не было агітацыі, не было распараджэнняў на месцы і даводзілася браць на сябе функцыі арганізатара час ад часу. Мне здаецца, арганізатары не спрацавалі".
На думку Севярынца затрыманняў не было, таму што было мала людзей і апазіцыя не ў тым стане, каб праводзіць сілавыя і рэпрэсіўныя дзеянні.
Лідэр руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч таксама адзначае малую колькасць агітацыйнай прадукцыі. Другой прычынай, якая перашкодзіла беларусам прыйсці на "Чарнобыльскі шлях" Артур Фінкевіч называе Радаўніцу. Бо ў гэтыя дні большасць людзей едуць на могілкі бацькоў і блізкіх.
Дарэчы, удзельнікі руху "Маладая Беларусь" не пайшлі на Бангалор разам з усімі. Фінькевіч кажа, што ходзячы па афіцыйным маршруце, яны толькі паказваюць сваю слабасць.
Артур Фінькевіч: "Мне падаецца, тым што мы ходзім кожны год на Бангалор па тых завулках, якімі нас накіроўваюць, мы паказваем сваю слабасць".
Міліцыя падчас акцыі паводзіла сябе спакойна. Ніводны з дэманстрантаў не быў затрыманы. Праваахоўнікі лічаць, што гэта была самая малаколькасная акцыя за ўвесь час правядзення ў сталіцы "Чарнобыльскіх шляхоў".
Фота - bymedia.net