Януковіч ініцыюе датэрміновыя прэзідэнцкія выбары
Таксама ён збіраецца вярнуць Канстытуцыю 2004 года.
Прэзідэнт Украіны выступіў з гучнай заявай.
"У гэтыя трагічныя дні, калі Украіна панесла такія цяжкія страты, калі загінулі людзі па абодва бакі барыкад, лічу сваім абавязкам перад светлай памяццю загінулых заявіць — нічога няма больш важнага над чалавечае жыццё. І няма такіх крокаў, якія б мы ўсе разам не павінны былі зрабіць, каб аднавіць мір у Украіне".
Януковіч абвясціў, што ініцыюе датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, піша news.liga.net.
Таксама ён ініцыюе вяртанне да Канстытуцыі 2004 года з пераразмеркаваннем паўнамоцтваў у бок парламенцкай рэспублікі. Кіраўнік Украіны заклікае да пачатку працэдуры фарміравання ўрада нацыянальнага даверу.