Януковіча-малодшага пахавалі на вайсковых могілках Севастопаля

У Севастопалі на мясцовых вайсковых могілках адбылося пахаванне малодшага сына Віктара Януковіча. Як паведамляе LifeNews, цела Віктара Януковіча-малодшага даставілі з Сімферопаля, а туды яго прывезлі чартарным авіярэйсам па маршруце Іркуцк — Уфа — Сімферопаль.

Януковіча-малодшага адпелі ў адным з храмаў Севастопаля. Андрэеўскі сцяг перад храмам быў па традыцыі прыспушчаны.

Як інфармавала Еўрарадыё, пра смерць сына былога ўкраінскага кіраўніка стала вядома напярэдадні. Паведамляецца, што ён быў у кампаніі знаёмых на Байкале і праваліўся ў мікрааўтобусе пад лёд. Акрамя Януковіча-малодшага ўсе астатнія выратаваліся.

На Байкале патануў малодшы сын Януковіча

Фота — lifenews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі