Яшчэ адзін баец палка Каліноўскага ва Украіне атрымаў раненне
Яшчэ адзін беларускі баец паранены падчас наступальнай аперацыі Узброеных сілаў Украіны, у якой удзельнічае полк імя Каліноўскага. Аперацыя адбывалася на поўдні Украіны
Як стала вядома Еўрарадыё, беларускі добраахвотнік атрымаў раненне ў жывот. Цяпер ён у лякарні. Кажуць, жыць будзе.
Каліноўцы распавядаюць, што змусілі расіян адступіць і пакінуць адну са сваіх пазіцый. Беларускія байцы захапілі ў палон траіх вайскоўцаў з РФ.
Некалькі дзнё таму стала вядома пра раненне байца Дзяніса Урбановіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.