Яўдаху абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў?

Яўдаху абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў?

Кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Яго брутальна затрымалі людзі ў цывільным увечары 21 сакавіка ў Мінску.

Як піша ў Facebook Усевалад Сцебурака, уначы прайшоў ператрус у кватэры Яўдахі. Яго праводзілі супрацоўнікі КДБ. Яны "прад'явілі родным ордэр і сказалі, што Алесь арыштаваны па абвінавачванні ў арганізацыі падрыхтоўцы масавых беспарадкаў". Падчас ператрусу "з кватэры ўзялі нешта сімвалічнае" ды вярнулі ключы ад машыны, недалёка ад якой Алеся Яўдаху і затрымалі.

Як інфармавала Еўрарадыё, у Мінску былі затрыманыя таксама адзін з былых кіраўнікоў "Белага легіёну" Міраслаў Лазоўскі і былы актывіст Андрэй Дундукоў.

Як вядома, учора Аляксандр Лукашэнка заявіў пра затрыманне ў Беларусі баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі