З беларускага ПВТ выходзіць кампанія, якой валодае Джордж Сорас
З беларускага Парка высокіх тэхналогій выходзіць кампанія, якой валодае Джордж Сорас, піша @officelife_media. Распрацоўшчык "Сіклум Бел", якая ўваходзіць у дацка-ўкраінскую групу Ciklum, з 21 чэрвеня знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
"Сіклум Бел" заснаваная ў 2006 годзе. Гэта адзін з першых рэзідэнтаў беларускага ПВТ.
Каля чвэрці стагоддзя таму Сорас ужо сыходзіў з Беларусі, але ў статусе мецэната, а не бізнесмена.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.