З футбаліста БАТЭ знялі дыскваліфікацыю, накладзеную FIFA
З футбаліста БАТЭ Паўла Карасёва знялі дыскваліфікацыю, накладзеную раней FIFA, паведамляе прэс-служба барысаўчан. Ён разлічыўся з карагандзінскім "Шахцёрам", які патрабаваў кампенсацыю ў памеры 30 тысяч еўра. Таму дыскваліфікацыя знятая аўтаматычына. Карасёў зможа згуляць за БАТЭ ўжо ў суботнім матчы з "Рухам".
У 2020 годзе расіянін збіраўся перайсці ў карагандзінскі "Шахцёр", падпісаў кантракт, але ў выніку застаўся ў "Тамбове", а ў лютым 2021-га з'явіўся ў БАТЭ. Каманда з Казахстана зажадала атрымаць кампенсацыю і выйграла суд. А Павел Карасёў з-за 6-месячнай дыскваліфікацыі часова не мог гуляць за барысаўчан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.