У БАТЭ пракаментавалі дыскваліфікацыю свайго гульца FIFA
У БАТЭ пракаментавалі дыскваліфікацыю на паўгода свайго гульца Паўла Карасёва FIFA. Ён мусіць выплаціць карагандзінскаму "Шахцёру" 30 тысяч еўра. Летась расіянін збіраўся перайсці ў гэтую каманду, падпісаў кантракт, але застаўся ў "Тамбове", а ў лютым 2021-га з'явіўся ў БАТЭ. "Шахцёр" хацеў атрымаць кампенсацыю і выйграў справу.
"Наступствы нявыплаты запазычанасці гульцом у выглядзе магчымай дыскваліфікацыі былі загадзя вызначаныя FIFA ў сваёй пастанове, ніякіх спецыяльных санкцый у дачыненні да гульца дадаткова не прымалася, — паведамляе прэс-служба барысаўчан. — Паводле вердыкту FIFA, як толькі гулец заплаціць усю суму доўгу, дыскваліфікацыя неадкладна аўтаматычна будзе знятая".
У бліжэйшым матчы з салігорскім "Шахцёрам" Карасёў не мог удзельнічаць з-за перабору жоўтых картак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.