З Германіі збіраюцца дэпартаваць групу беларусаў, якія мелі нелегальную працу
Праверка на будоўлі / presseportal.de
З Германіі збіраюцца дэпартаваць групу беларусаў, якія мелі нелегальную працу. 10 чалавек працавалі на будоўлі ў Цюбінгене. Падчас праверкі, якую там наладзілі супрацоўнікі аддзела фінансавага кантролю мытні, у грамадзян Беларусі не знайшлося дакументаў, неабходных для працы ў Германіі. Беларусы паказалі толькі польскія візы, піша presseportal.de.
Мытнікі звярнуліся ў пракуратуру і ўпраўленне па справах замежнікаў. Праводзіцца расследаванне. Беларусаў на месцы аштрафавалі агулам на 2500 еўра.
Асобнае расследаванне праводзіцца ў дачыненні да заказчыка, які мае офіс у Мюнхене, а таксама польскага субпадрадчыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.