З Кіпра ў Беларусь экстрадыяваны падазраваны ў махлярстве

Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола Беларусі экстрадавала з Кіпра беларускага грамадзяніна, які абвінавачваецца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці пры абцяжваючых абставінах.

Як паведамляе газета МУС "На страже", арганізаваная злачынная група, удзельнікам якой гэты чалавек з'яўляўся, са студзеня 2007 года па 10 красавіка 2008 года праводзіў фінансавыя аперацыі па абмене безнаяўных беларускіх рублёў на наяўныя далары ЗША і наадварот, атрымаўшы пры гэтым прыбытак больш за 50 млрд. рублёў.
Крымінальная схема была арганізаваная з выкарыстаннем рэквізітаў, пячатак, разліковых рахункаў больш чым 50 камерцыйных структур, у тым ліку "фірмаў-аднадзёнак", зарэгістраваных у Расіі.

Спрабуючы пазбегнуць адказнасці, 45-гадовы падазроны ўцёк летам 2008 года. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі