З Пасхай беларусаў павіншаваў старшыня архірэйскага сінода БАПЦ

Старшыня архірэйскага сінода Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы архіяпіскап Ёван павіншаваў праваслаўных беларусаў з Пасхай.  "Яшчэ не мінулі для нас, беларусаў, часы прыгнёту ды ўціску! — гаворыцца ў пасланні. — Яшчэ не падняўся над нашай Радзімай сцяг вольнасці Беларускай — бел-чырвона-белы сцяг. Таму і наша Святая Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, падзяляючы з народам усе выпрабаванні, святкуе сёння ў катакомбах альбо выгнанні. Але ў святле Хрыстовым бярэм мы сілы для змагання і Уваскрэсенне Ягонае — ёсць праўда неадольнае перамогі над злом!".

Цалкам тэкст паслання можна паглядзець у першым выпуску часопіса "Беларуская Аўтакефалія", які змешчаны на сайце "Камунікат"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі