З-за каранавіруса ў каранцін адправілі работнікаў цэха мінскага завода

З-за каранавіруса ў каранцін адправілі работнікаў цэха мінскага завода

З-за каранавіруса ў каранцін адправілі работнікаў гальванічнага цэха мінскага завода імя Вавілава. Каранавірусную інфекцыю COVID-19 выявілі ў адной з яго работніц. Яна шпіталізавана, стан стабільны. За мяжу жанчына не выязджала, нядаўна была на бальнічным, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на адміністрацыю прадпрыемства.

"У панядзелак у другой палове дня патэлефанавалі з санстанцыі і сказалі, што ў нашай работніцы знойдзены каранавірус, тэст даў станоўчы вынік, — распавядае намеснік гендырэктара Вячаслаў Кузняцоў. — У аўторак мы праверылі ўсіх працаўнікоў цэху, ім замяралі тэмпэратуру".

Па словах Кузняцова, прыкмет захворванняў не выявілі. У цэху працуе каля сотні чалавек. Усіх іх адправілі да канца тыдня дахаты з захаваннем 2/3 заробку. І калі завод імя Вавілава працуе, то гальванічны цэх — не. У ім правялі "патрэбныя санітарныя захады".

У сераду Мінздароўя Беларусі пацвердзіла другую смерць ад каранавіруса, а вось агульную статыстыку па яго выяўленых выпадках не паведаміла. Мяркуецца, што іх можа быць не менш за дзве сотні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі