За актывы Прыгожына канкуруюць расійскія разведкі — The New York Times
Барацьба за актывы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
За актывы Яўгена Прыгожына, заснавальніка ПВК "Вагнер", канкуруюць Служба знешняй разведкі Расіі і галоўнае ўпраўленне Генштабу Мінабароны РФ (ГРУ), піша The New York Times са спасылкай на чыноўнікаў, якія азнаёміліся з ацэнкай сітуацыі заходнімі разведкамі. Мяркуецца, што адбудзецца іх падзел паміж рознымі ведамствамі: напрыклад, СВР можа атрымаць кантроль над прапагандысцкімі рэсурсамі, а Мінабароны — над аперацыямі вагнераўцаў. Выданне адзначае, што расійская вайсковая разведка пачынае браць пад свой кантроль аперацыі ПВК "Вагнер" у шэрагу краін Афрыкі. І фіксуецца незадаволенасць гэтым некаторых наймітаў.
Не выключана, што частку актываў будзе кантраляваць 25-гадовы сын Прыгожына Павел. Але яму на гэта трэба атрымаць ухваленне Крамля.
Самалёт, на якім з Масквы ў Пецярбург ляцеў Яўген Прыгожын, разбіўся ўвечары 23 жніўня ў Цвярской вобласці РФ. Дагэтуль следства не назвала прычыну авіякатастрофы. У пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што "Пуцін... забіў Прыгожына".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.