За кожны сусветны рэкорд беларускі алімпіец атрымае па 2,5 тысячы долараў
Беларускія алімпійцы на дадзены момант заваявалі 2 залатыя, 3 срэбраныя і 8 бронзавых медалёў. Разам з тым нашы штангісты Андрэй Рыбакоў і Андрэй Арамнаў паставілі 4 сусветныя рэкорды. Еўрарадыё вырашыла высветліць, колькі каштуюць рэкорды. Дзяржаўны трэнер па цяжкай атлетыцы Міністэрства спорту і турызму Міхаіл Захаранка распавёў, што за кожны сусветны рэкорд, пастаўлены на Алімпіядзе, штангісту даюць прэмію: 150 базавых велічыняў.
“За сусветны рэкорд у нас выплачваюцца грошы. Гэта згодна з інструкцыяй Мінспорту, за сусветны рэкорд 150 базавых велічыняў. У нас алімпійскія віды ідуць па поўнай праграме, то бок 150, а штуршок і рывок — 75% ад 150 базавых за кожнае практыкаванне”.
Залаты медаліст Андрэй Арамнаў паставіў тры сусветныя рэкорды: у рыўку, штуршку і па суме двух практыкаванняў. За гэта яму выпішуць прэмію ў 13 мільёнаў рублёў (6250 долараў). Срэбраны прызёр Гульняў Андрэй Рыбакоў паставіў сусветны рэкорд у дваябор’і, яму Мінспорту выплаціць 2,5 тысячы долараў.
Нагадаем, з алімпійскія медалі беларусам абяцалі грашовую кампенсацыю. За золата — 100 тысяч долараў і кватэра ад дзяржавы + 10 тысяч долараў ад кітайскіх фундатараў, за срэбра — 50 тысяч + 5 тысяч ад фундатараў, за бронзу — 30 і 3 тысячы адпаведна.
Да прыкладу, кітайскім спартсменам за золата плацяць 1 мільён долараў, за срэбра — 500 тысяч і 250 тысяч за бронзу.