За "начны напад на Лукашэнку" дзяўчаты з FEMEN атрымалі штрафы
Пра гэта Еўрарадыё распавяла лідар арганізацыі Ганна Гуцол.
Ганна Гуцол: "Да нашай вялікай радасці, нам не спатрэбіліся зубныя шчоткі і туалетная папера — абышлося штрафам. 119 грывень..."
Нагадаем, што сёння ў Кіеве адбыўся суд над актывісткамі FEMEN. Іх судзілі за акцыю "Ноч супраць Лукашэнкі". Дзяўчаты рыхтаваліся да таго, што іх асудзяць на 15 сутак.
Нагадаем, дзяўчаты з'явіліся да месца начоўкі ў Кіеве беларускага кіраўніка з паходнямі (Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ва Украіне з афіцыйным візітам). На іх целах былі напісаныя заклікі "Жыве Беларусь!", "Fuck dictator!" ды іншыя. Спакой кіраўніка Беларусі, аднак, збераглі міліцыянты і спецназаўцы "Беркута".
У 2011 годзе ў Мінску FEMEN правялі акцыю супраць Лукашэнкі на прыступках КДБ.
Фота — femen.org