За сцяжок з гербам "Пагоня" затрымалі трактарыста

Сцяжок з "Пагоняй" у кабіне трактара

Сцяжок з "Пагоняй" у кабіне трактара / Telegram

У Беларусі за бел-чырвона-белы сцяжок з гербам "Пагоня" затрымалі трактарыста прадпрыемства "Зелянбуд". Ён быў у кабіне трактара, і хтосьці напісаў данос у ГУБАЗіК (у яго чат-бот).

"Прафілактычная гутарка і адміністрацыйная адказнасць павінны вярнуць грамадзяніна ў рэальнасць", — пішуць сілавікі.

Затрыманні за выкарыстанне беларусамі бел-чырвона-белай сімволікі і герба "Пагоня" праходзяць па ўсёй краіне. Летам у Полацкім раёне будаўніка арыштавалі за татуіроўку з "Пагоняй". Яе назвалі "пікетам у сацсетках".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі