За "Шэсце нацыянальнага сцяга" Вячаслава Сіўчыка аштрафавалі на 9 млн рублёў

За "Шэсце нацыянальнага сцяга" Вячаслава Сіўчыка аштрафавалі на 9 млн рублёў

Суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў лідара руху "Разам" Вячаслава Сіўчыка на 9 мільёнаў рублёў (50 базавых велічынь) за "Шэсце нацыянальнага сцяга", якое прайшло ў цэнтры Мінска 10 кастрычніка. Апазіцыйнага палітыка прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства, перадае БелаПАН.

Як перадае Радыё "Свабода", пра свой прысуд Сіўчык даведаўся ад журналістаў. Па яго словах, ён нават не атрымоўваў выклік на суд, таму не прысутнічаў на працэсе.

Таксама сёння ў гэтым жа судзе за "Шэсце нацыянальнага сцяга" таксама на 9 мільёнаў рублёў быў аштрафаваны старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі