За суткі на пажарах загінулі 9 чалавек, чацвёра з іх — у Слуцку

Пажар у жылым доме

Пажар у жылым доме / mchs.gov.by

За суткі на пажарах у Беларусі загінулі 9 чалавек, чацвёра з іх — у Слуцку. Як паведамляюць ратавальнікі, у гэтым горадзе ў кватэры аднапавярховага двухкватэрнага жылога дома пажар адбыўся каля 21-й гадзіны ў панядзелак. Удалося выратаваць 44-гадовага мужчыну. Загінулі 72-гадовы гаспадар, 66-гадовая жанчына, з якой ён сумесна жыў, а таксама госці — 55-гадовы мужчына і 52-гадовая жанчына. Меркаваная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні аднаго з загінулых.

У Мінску на пажары ў кватэры на пятым паверсе пяціпавярховіка ў завулку Клумава загінуў 46-гадовы гаспадар і 48-гадовы мужчына, які быў у яго ў гасцях. Прычына пажару тая ж.

За суткі на пажарах загінулі 9 чалавек, чацвёра з іх — у Слуцку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі