У Мазыры часткова адноўлена водазабеспячэнне

Чарга па ваду ў Мазыры

Чарга па ваду ў Мазыры / @gorodmozyr

У пацярпелым ад урагану Мазыры часткова аднавілі водазабеспячэнне. Напярэдадні позна ўвечары ў гарадскім ТГ-канале з'явілася паведамленне, што "пайшла вада". Аднак і сёння раніцай жыхары горада пісалі, што ў шэрагу раёнаў вады ці няма зусім, ці яна ідзе з перабоямі. "То ёсць, потым гадзіну няма, потым іржавая з'яўляецца", паведамляюць мясцовыя жыхары.

У горадзе працягваюцца і работы па аднаўленні электразабеспячэння. Без вады і святла 100-тысячнае насельніцтва Мазыра засталося ўвечары 14 ліпеня. Прычынай стала непагадзь, ураганны вецер і навальніца. Усяго ў Гомельскай вобласці ад урагану ў нядзелю пацярпелі 249 населеных пунктаў. Сёння раніцай гомельскія ўлады зрабілі справаздачу, што святло з'явілася ў 51 населеным пункце рэгіёну. Сеткі адноўлены ў Ельску і Нароўлі. Уначы спецыялісты праводзілі пробныя ўключэнні. Але з-за слабых ліній сувязі з энергасістэмай падключэнне населеных пунктаў вырашылі ажыццяўляць паступова.

Працягваюцца работы над аднаўленнем электразабеспячэння ў Мазыры і Калінкавічах, далей на чарзе Лельчыцы.

В Мозыре частично восстановлено водоснабжение
Жыхары Мазыра зараджаюць тэлефоны ў будынку "Белтэлекама" / @gorodmozyr

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі