За тэрарыстаў на Данбасе ваююць грамадзяне Латвіі (відэа)
На відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце, трое мужчын на рускай мове патлумачылі, чаму яны паехалі ва Украіну.
Яны называюць сябе рускімі патрыётамі і заклікаюць латвійскіх мужчын далучацца да іх, каб змагацца супраць украінскіх уладаў. Таксама пагражаюць арганізацыяй падобнай барацьбы і ў самой Латвіі.
Латвійскія праваахоўнікі ўжо ўстанавілі асобы мужчын, грамадзянамі Латвіі з'яўляюцца толькі двое з іх — Вячаслаў Высоцкі і Валянцін Мілюцін. Раней яны былі звязаныя з нацболамі. Міністр унутраных спраў Латвіі Рыхардс Казлоўскіс абяцае прыцягнуць іх да адказнасці (гл. відэа).
Як адзначае Delfi, у Паліцыі бяспекі занепакоеныя ўдзелам грамадзян Латвіі ў баявых дзеяннях на Данбасе. Мяркуецца, што па вяртанні такія асобы могуць адмоўна паўплываць на сітуацыю з бяспекай у Латвіі.
Фота — ria.ru