За выхад у плэй-оф Лігі Еўропы гульцы "Шахцёра" атрымаюць па 5000 долараў
Гэтыя грошы атрымаюць усе футбалісты салігорскай каманды за перамогу па суме дзвюх сустрэч над "Зюлте Варэгемам".
Суму прэміяльных агучыў дырэктар клуба Юрый Вяргейчык. Як перадае "Прессбол", ён акцэнтаваў увагу, што такім чынам высокі вынік адзначыла кіраўніцтва "Белкалія" — галоўнага спонсара гарнякоў.
За перамогу ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе над "Дэры Сіці" гульцы "Шахцёра" атрымалі па 2500 долараў.
Фота — champ.by