За выказванні наконт судзейства ў матчах БАТЭ папярэджаны гулец "Нафтана"
Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола вынес папярэджанне 22-гадоваму гульцу наваполацкага "Нафтана" Філіпу Рудзіку за выказванні наконт судзейства ў матчах з удзелам барысаўскага БАТЭ.
Як паведамляе БелаПАН, падчас прыняцця рашэння былі ўлічаныя прабачэнні футбаліста, якія ён прынёс праз газету "Прессбол".
Нагадаем, раней Рудзік у інтэрв'ю заявіў, што "БАТЭ суддзі заўсёды дапамагаюць". На наступны дзень БАТЭ падаў заяву ў БФФ з просьбай разгледзіць пытанне аб дысцыплінарных санкцыях для гэтага футбаліста.