Забіты арганізатар тэрактаў у Парыжы

Забіты арганізатар тэрактаў у Парыжы

Арганізатар тэрактаў у Парыжы 13 лістапада Абдэльхамід Абауд быў знішчаны французскім спецназам. Адбылося гэта падчас боя 18 лістапада ў парыжскім раёне Сэн-Дэні. Учора там была ліквідаваная група тэрарыстаў, большасць іх былі затрыманыя.

Як інфармуе ВВС, пра знішчэнне Абауда ў чацвер заявіў пракурор Парыжа Франсуа Мален.

Такое запозненае прызнанне, што арганізатар тэрактаў усё ж быў забіты ўчора, звязанае з працэдурай апазнання. У сераду падчас спецаперацыі тэрарыстка-смяротніца ўзарвала "пояс шахіда". Тады загінуў і Абдэльхамід Абауд, і яго цела было цяжка апазнаць. Ідэнтыфікаваць тэрарыста ўдалося толькі па адбітках пальцаў.

Абауд і яго тэрарыстычная група рыхтавалі ў Парыжы новыя тэракты. Аднак і пасля ліквідацыі гэтай групы французскі прэм'ер-міністр Мануэль Вальс заявіў пра пагрозу выкарыстання тэрарыстамі хімічнай альбо бактэрыялагічнай зброі.

Нагадаем, Абдэльхамід Абауд — бельгіец мараканскага паходжання. У дзейнасці тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" ён удзельнічаў з 2013-га.

Галоўнае фота: AFP

Забіты арганізатар тэрактаў у Парыжы
Фота: Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі