Забіты "бацька іранскай бомбы", вядучы фізік-ядзершчык

Забіты "бацька іранскай бомбы", вядучы фізік-ядзершчык

Пад Тэгеранам забіты "бацька іранскай бомбы", вядучы фізік-ядзершчык Махсэн Фахрызадэ. Міністэрства абароны Ірана паведаміла пра напад на аўтамабіль навукоўца "тэрарыстычных элементаў". Фахрызадэ быў з аховай. У перастрэлцы ён атрымаў цяжкія раненні і пазней памёр у бальніцы.

Адказнасць за напад на Махсэна Фахрызадэ пакуль ніхто на сябе не ўзяў. У Тэгеране не вылючаюць, што за забойствам можа стаяць Ізраіль.

Гэта не першая атака на іранскіх навукоўцаў, якія працуюць над ядзернымі даследаваннямі. Раней было забіта не менш за 6 чалавек.

Іран сцвярджае, што яго ядзерная праграма накіравана выключна на мірныя мэты. Але Захад не верыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі