Захараў — пра звальненне з "Юнацтва": сказалі здаць тэлефоны, камп'ютары

Захараў — пра звальненне з "Юнацтва": сказалі здаць тэлефоны, камп'ютары

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў у праграме "Вынікі тыдня" на тэлеканале "Беларусь 5" распавёў пра тое, як яго звольнілі з ХК "Юнацтва". Ён быў прызначаны ў зборную ў жніўні. Неўзабаве стала вядома, што Захараў не будзе сумяшчаць дзве пасады — з "Юнацтва" 57-гадовы трэнер сышоў (з клубам ён з перапынкам працаваў 16 гадоў).

"Усё атрымалася рэзка і хутка, — распавядае Захараў. — Даведаўся, што я звольнены з каманды, з СМІ. Прыбегла сям'я, потым праінфармавалі, что трэба здаць тэлефоны, камп'ютары, у пяць гадзін, у канцы працоўнага дня".

Па словах трэнера, ён "быў трохі здзіўлены, што ўсё так хутка адбылося". Міхаіл Захараў кажа, што ў яго была дамова з федэрацыяй хакея, што будзе паралельна працаваць з клубам. Аднак нейкае кіраўніцтва вырашыла, што яму варта засяродзіцца на зборнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі