Залаты медаль Алімпіяды-2010 каштуе 500 долараў

Амерыканская газета Wall Street Journal "узважыла" і ацаніла медалі Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы. Узнагароды Ванкувера — самыя важкія ў гісторыі Алімпійскіх гульняў: кожны з іх важыць ад 500 да 576 грамаў. Пры гэтым залаты медаль каштуе толькі каля 500 долараў, бо медаль адліты са срэбра і толькі пакрыты золатам. Адпаведна, кошт алімпійскага "срэбра" будзе ўдвая меншым, паведамляюць "Беларускія навіны".

Узнагароды сёлетняй Алімпіяды не толькі самыя важкія, але і адны з самых дарагіх у найноўшай гісторыі з-за росту цэн на каштоўныя металы на сусветных рынках. Алімпійскае "золата", выйгранае ў Сіднэі ў 2000 годзе, каштавала б толькі 80 долараў з-за тагачаснага абвалу коштаў на тройскую ўнцыю і мініятурнага дызайну медалёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі