Замежнікаў з заходніх краін хочуць абмежаваць у доступе да іх прыбытку ў РБ

Грошы будуць залічваць на рахунак у беларускіх рублях / ілюстрацыйнае фота

Грошы будуць залічваць на рахунак у беларускіх рублях / ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Замежнікі з так званых недружалюбных краін, якія маюць у Беларусі бізнес або валодаюць маёмасцю, у шэрагу выпадкаў змогуць атрымліваць прыбытак і дывідэнды толькі праз спецыяльныя рахункі. Пры гэтым яны не змогуць свабодна распараджацца сваімі сродкамі. Гэта прадугледжана Палажэннем аб парадку функцыянавання такіх рахункаў. Дакумент зацверджаны Аляксандрам Лукашэнкам і ўжо апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Рахункі будуць адкрывацца толькі ў беларускіх рублях. Грошы з іх можна будзе выдаткаваць толькі на пэўныя мэты і толькі ўнутры Беларусі. Вось гэтыя мэты:

  • фінансаванне інвестпраектаў на тэрыторыі Беларусі; пагашэнне запазычанасці па крэдытах" Банка развіцця", а таксама па рашэнні Лукашэнкі і іншых банкаў;
  • набыццё дзяржаўных каштоўных папер, эмітаваных беларускім урадам у рамках рэалізацыі спецыяльнай абмежавальнай меры па выплаце часткі прыбытку і дывідэндаў; 
  • размяшчэнне ў безадзыўныя дэпазіты на тэрмін не менш за адзін год у банку, дзе адкрыты спецрахункі;
  • іншыя мэты, узгодненыя Саўмінам з прэзідэнтам.

У дакуменце прапісана, што такія рахункі будуць адкрывацца "у выпадку прымянення Рэспублікай Беларусь спецыяльнай абмежавальнай меры ў выглядзе ўстанаўлення абмежаванняў на здзяйсненне фінансавых аперацый па атрыманні замежнымі ўдзельнікамі, уласнікамі маёмасці прыбытку і (або) дывідэндаў".

Пры гэтым палажэнне прадугледжвае два віды спецрахункаў. Адзін будуць адкрываць беларускія юрыдычныя асобы для выканання сваіх абавязацельстваў па выплаце дывідэндаў або размеркаванага прыбытку. Другі для атрымання гэтых сродкаў замежныя ўласнікі. Пасля адмены спецыяльнай абмежавальнай меры і беларускія юрыдычныя асобы, і замежны ўласнік павінны будуць на працягу дзесяці дзён накіраваць у банк заяву аб закрыццё спецыяльных рахункаў. Сродкі з іх будуць пералічаныя на бягучыя рахункі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі